smash8502's Journal
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 3 most recent journal entries recorded in smash8502's LiveJournal:

    Thursday, December 21st, 2006
    1:45 pm
    Задержание Активиста
    Арышт Сіўчыкавага брата — атака на палітычнае Сеціва
    19 сьнежня арыштаваны Кастусь Лукашоў, брат палітыка Вячаслава Сіўчыка. Ён знаходзіцца на «Валадарцы» і яму інкрымінуюць 364 артыкул Крымінальнага статуту. Артыкул прадугледжае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

    29 сакавіка арганізатар намётавага мястэчка Вячаслаў Сіўчык выехаў на машыне з 3-й клінічнай больніцы, дзе знаходзіўся пасьля арышту й зьбіцьця невядомымі супрацоўнікамі спэцслужбаў. За аўтамабілем на вачох сьведкаў доўга бег адзін невядомы. Паводле абвінавачаньня – гэта быў міліцыянт, а кіроўца Кастусь Лукашоў такім чынам «супраціўляўся міліцыі».

    «Гэта палітычная справа, – кажа маці Кастуся Галіна Сіўчык, ледзьве стрымліваючы сьлёзы, – мала ім Вячаслава, цяпер і за Кастуся ўзяліся».

    Кастусь Лукашоў – сын геахіміка Валянціна Лукашова, і сам геахімік. Ён плённа займаўся навукай, але ў 2004 годзе ад супольнасьці «Маладая Беларусь» (туды ўваходзілі й Севярынец, і Дашкевіч) балятаваўся ў парлямэнт і прайшоў усе прыступкі выбарчай калатнечы. Пасьля выбараў Лукашоў ізноў вярнуўся да навуковае дзейнасьці.

    «Арышт Кастуся – гэта спроба запалохаць грамадзтва», – гаворыць Вячаслаў Сіўчык, і гэта не пустыя словы. Арышт ідэальна ўпісваецца ў кампанію ціску наконадні мясцовых выбараў: то ў Баранавічах актывісту апазыцыі падкінуць патроны, то кандыдатку з Гарадзеншчыны звольняць з працы.

    Але ў гэным выпадку адрасат запалохваньня не зусім звычайны. Пад прыцэлам – палітычная інтэрнэт?супольнасьць, сталым удзельнікам якой быў Кастусь. На форумах tut.by/ крышталізавалася ідэя вылучыць свайго кандыдата ў Менгарвыканкам. Кандыдат быў вылучаны – і зарэгістраваны, дзякуючы, у значнай ступені, апантанай працы саміх фарумчанаў. Цяпер ужо і ў рэальным жыцьці.

    Кастусь стаўся дарадцам кандыдата. Як абыходзіць кватэры, якія паперы запаўняць, што казаць у спрэчках – досьвед мінулай кампаніі быў грунтоўна падсумаваны і ўзбагаціўся новымі распрацоўкамі.

    «Кастусь выступаў за зьмены – з выкарыстаньнем існых законаў, ён прааналізаваў, як і што трэба рабіць», – кажа фарумчанка Вольга. «Сыстэма сыстэмай, – гаварыў Кастусь, – але на месцах працуюць жывыя людзі».

    «Хаця б нешта зрабіць на лякальным узроўні», – дадае кандыдат. Ён наўмысна балятуецца не ад партый і не афішуе свайго інтэрнэт?паходжаньня.

    Першае абвінавачаньне – наезд на міліцыянта – было замененае на "непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі".

    «Але мы ўсё роўна будзем працаваць», – гаворыць Вольга. Фарумчане ўжо наведалі маці Кастуся Галіну Сіўчык і зьбіраюцца дапамагаць Кастусю.

    «Яго абвінавачваюць, што хаваўся ад сьледзтва, – абураецца Галіна Сіўчык, – Кастусь хадзіў на працу, мы аніякіх пазоваў не атрымалі!» «Як ён мог хавацца, – удакладняе Вольга, – калі даваў інтэрвію нават “Советской Белоруссии”?!»

    Крымінальная справа «супала» з 65-годзьдзем Галіны Сіўчык. Раней яна перажывала за аднаго сына, цяпер у яе двайны боль.

    Андрэй Расінскі

    7:52, 21 сьнежня 2006
    Thursday, November 9th, 2006
    6:24 pm
    Письмо от менеджера компании, которая предоставляет интернет потенциальному клиенту....
    Здравствуйте, Вячеслав.

    Наши конкуренты предлагают вам скорость в 10 раз ниже,чем предлагаем мы.
    Плюс, если быть более обьективными, то на скорости 1024 Кбит/сек,а в дальнейшем 512 Кбит/сек вы не сможете выкачать большое количество трафика.Так и получится в среднем за месяц,что за 10000 руб при скорости 1024 Кбит/сек вы скачаете 25 Гб.
    Мы же предлагаем Вам 30 Гб за 8667,6 руб в месяц на скорости 10 Мбит/сек.
    Причем органицация канала почти не взимается,а сроки строительства минимальные.
    Также у вас будет круглосуточная техническая поддержка вашего канала, а по любым интересующим Вас вопросам вы всегда сможете обратиться ко мне.

    Жду Вашего ответа.
    С уважением, Елизавета.
    Wednesday, May 10th, 2006
    3:05 pm
    Tut.BY
    Может быть оффтоп, заранее извините!
    Сайт и форум ТУТбая не открывается, кто нибудь что знает по этому поводу?
    Какие причины, чисто технические, или ещё какие?
    Всем заранее спасибо!
About LiveJournal.com

Advertisement